Тэорыя Вялікага выбуху (тэлесерыял)
Тэорыя Вялікага выбуху | |
---|---|
The Big Bang Theory | |
Жанр | Сітуацыйная камедыя |
Стваральнік | Марк Сендроўскі |
Сцэнарыст | |
Рэжысёр | |
У ролях |
Джоні Галекі Джым Парсанс Кейлі Куока Сайман Хелберг Кунал Наяр Сара Гілберт Меліса Раўш Маім Бялік |
Краіна | ЗША |
Мова | англійская[1] |
Колькасць сезонаў | 12 |
Колькасць серый | 279[2] (спіс эпізодаў[d]) |
Вытворчасць | |
Прадзюсар |
Чак Лоры Біл Прэйдзі |
Месца здымак | Warner Brothers Burbank Studios[d][2] |
Студыя | Warner Bros. Television Studios[d] і Chuck Lorre Productions[d] |
Трансляцыя | |
Тэлеканал | CBS |
На экранах | 24 верасня 2007 — 16 мая 2019 |
Фармат відэа | 16:9 |
Спасылкі | |
cbs.com/shows/big… (англ.) | |
IMDb | ID 0898266 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Тэорыя Вялікага выбуху» (англ.: The Big Bang Theory) — амерыканскі сіткам, створаны Чакам Лоры і Білам Прэйдзі, якія з’яўляюцца выканаўчымі прадзюсарамі серыяла. Першая серыя была паказаная на канале CBS 24 верасня 2007 году.[3]
Серыял завяршыўся 16 мая 2019 года і налічвае 12 сезонаў і 279 серый.
На працягу ўсяго першага сезона «Тэорыя Вялікага выбуху» атрымлівала неадназначныя водгукі крытыкаў, аднак ужо пачынаючы з другога сезона ацэнкі сталі галоўным чынам станоўчымі. Восем сезонаў серыяла трапілі ў ТОП-10 самых рэйтынгавых тэлешоу ЗША, і ў канчатковым выніку адзінаццаты сезон аказаўся самым папулярным тэлесерыялам у сезоне 2017/2018 года. У перыяд з 2011 па 2014 год шоу штогод намініравалася на тэлевізійную прэмію «Эмі» ў катэгорыі найлепшы камедыйны серыял, а Джым Парсанс, выканаўца ролі Шэлдана, атрымаў чатыры «Эмі» як найлепшы акцёр камедыйнага серыяла. Усяго тэлесерыял зарабіў 46 намінацый на «Эмі» і выйграў сем узнагарод, з іх чатыры атрымаў Джым Парсанс, які таксама атрымаў прэмію «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю ў тэлевізійным камедыйным серыяле ў 2011 годзе. Усяго серыял атрымаў 257 намінацый і выйграў у 79 з іх[4].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі серыялу адбываюцца ў Пасадэне, Каліфорнія. Сіткам распавядае пра двух таленавітых навукоўцаў з Калтэха: эксперыментальнага фізіка (Леанард Хафстэтэр) і фізіка-тэарэтыка (Шэлдан Купер), якія жывуць на адным паверсе з прыгожай бялявай афіцыянткай Пені, якая імкнецца стаць актрысай.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ fernsehserien.de Праверана 30 чэрвеня 2020.
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ The Big Bang Theory: Cast & Details (англ.)
- ↑ The Big Bang Theory — Awards
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэорыя Вялікага выбуху (тэлесерыял)